Са-нёк ([info]gwendelin) wrote,

Рамштайн, медведы й... літаратурны працэс


Эмммм...
Stat rosa pristinia pyrus communis nomine,
nomina nuda tenemics.


              Так, я патрапіў-такі на гэтую файную імпрэзу, якую пасьпелі крыху іранічна назваць матэрыялізацыяй Балахонава ў Менску, - і не маю ані якіх падстаў аб тым шкадаваць. Бо такая колькасьць добрых й цікавых людзёў зьбіраецца разам ня так каб і вельмі часта, дый нагода была не абы-якая (прынамсі, гэная нагода з подпісам аўтара і ляжыць зараз побач, пахнучы тыпаграфскай фарбай... мммм...;)
              Каб вельмі ўжо не размазваць (падрабязьней напішуць больш кампетэнтныя людзі), скажу, што найперш гэта было цікава, і больш за ўсё спадабаліся мне балахонаўскія караценькія нарысы, якія ён сам і агучыў.
              Вось толькі спадара Акудовіча не было... У сэнсе, ён не прысутнічаў;)
              ...І як ужо павялося - колькі здымкаў (бо не проста ж так я бегаў увесь вечар туды-сюды са здымачом ды пільнаваў удзельнікаў праз аб'ектыў;)






       Сьпеў Першы
       Сяржук Балахонаў
          
       (голас за кадрам)"А вось 
       Бум-Бам-Літаўскі тазік 
       быў бы тут больш дарэчы, 
       чым гэнае
       авангарднае вядро..."





              Сьпеў Другі           
         Андрэй Мельнікаў           









               Чытаньні









Ахтунг, медведы атакуюць!
Тэатральная сцэнка Палескія мядзьведзікі
...Рамштайн па-беларуску - гэта ўражвае!




[info]maryjka_ агучвае свой адкрыты ліст
да падсуднага спадара Балахонава

... Мужна трымаўся юнак на дапросе...










         Сьпеў Трэці
          
         ...Усё тыя ж усё там жа...




Сьпеў Чацьверты
Вольга
(...і не трэба на мяне так глядзець!
Калі Рэйн прыйшоў са здымачом, то чакаць, што ён, Рэйн, будзе сядзець спакойна, пра здымач і не ўспамінаючы, не выпадае...;)

...І як вынік - у Балахонава не было падстаў не напісаць Волечцы шмат цёплых і шчырых (мяркую) словаў...




Парадаксальным чынам гэта ёсьць самы ўдалы здымак за ўвесь вечар;)


...P.S. Прыўзняты настрой быў крыху сапсаваны двума ...ммм... не вельмі прыемнымі сустрэчамі з носьбітамі абутку вайсковага ўзору й берэтаў з чырвона-зялёнымі стужачкамі, якіх (носьбітаў, носьбітаў) чамусьці заклапаціў значак За свабоду... Ню-ню... Значак застаўся са мною...

...P.P.S. Прыспушчаны настрой быў няблага палепшаны вечаровым півам у прыемнай кампаніі ды адпаведна прыемнай размовай.

...Вынік: сальда ўсё ж станоўчае;)


  • Post a new comment

    Error

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 21 comments

[info]luckra_

June 17 2006, 06:51:44 UTC 5 years ago

ой-ой-ой (-: а апошні здымак супэр. Першы яшчэ нічога (-:

[info]slaver_be

June 17 2006, 07:20:19 UTC 5 years ago

Дзякуй за здымкі - вельмі чаканыя :)

P.S. І што ж табе так шанцуе на людзей у вайсковай форме, якія цікавяцца значкамі? :)

[info]gwendelin

June 17 2006, 15:08:56 UTC 5 years ago

Карма, мля;(

[info]slotoviepus

June 17 2006, 09:38:56 UTC 5 years ago

Баляхонаў назаўжды ! ! !

[info]euga

June 17 2006, 10:45:25 UTC 5 years ago

Усё так і было :)

Уяўяленне пра імпрэзу складаецца :)))

[info]gwendelin

June 17 2006, 13:23:11 UTC 5 years ago

Re: Усё так і было :)

Эммм... А я вас пазнаў;)
Вось, забыў выкласьці:


[info]euga

June 17 2006, 14:30:55 UTC 5 years ago

Re: Усё так і было :)

Дзякуй. Я хацела наўпрост спытаць, а ці трапіла я ў ваш аб'ектыў, але паспадзявалася, што вы разумееце намёкі. :)) Дзякуй яшчэ раз. :))

[info]siarzh

June 17 2006, 12:11:16 UTC 5 years ago

як на мяне, дык здымкі лепшыя выйшлі, чым у [info]litota_
:)

[info]gwendelin

June 17 2006, 15:09:29 UTC 5 years ago

Глядзі, а то выдаліць яна цябе за такія камэнты;)

[info]siarzh

June 18 2006, 05:07:36 UTC 5 years ago

Well now I've got some
A-dvice for you, little buddy.
Before you point the finger
You should know that
I'm the man,

And if I'm the man,

Then you're the man, and
He's the man as well so you can
Point ;|

[info]litota_

June 17 2006, 19:41:29 UTC 5 years ago

Гы. Дык я ж нават зь месца не ўставала.
І не вывешвала б, каб мяне не прасілі.
А фоткі насамрэч тут лепшыя.

І спадар гвендэлін, я за такое не выдаляю.

[info]gwendelin

June 18 2006, 11:19:39 UTC 5 years ago

Ммм...
Прашу прабачэньня, калі чым пакрыўдзіў, але гэта быў выключна жарт... так бы мовіць, кепікі, прычым не з вас.
Не бачу нагоды, з якой трэ было ўвогуле параўноўваць здымкі.
Прынамсі, не для спрэчак яны тут выкладаюцца...

[info]litota_

June 19 2006, 07:53:00 UTC 5 years ago

Слушна.
Зрэшты, ня я пачала параўноўваць.

[info]maryjka_

June 17 2006, 21:22:11 UTC 5 years ago

Затое я ў Літоты выйшла толькі напалову ў ценю:)

[info]balachon

June 17 2006, 20:16:01 UTC 5 years ago

Дзякуй за фоткі! Ці можна некаторыя зь іх узяць для сайта маёй творчасьці? Усюды пастаўлю Вашы копірайты і спасылкі на Ваш ЖЖ.

[info]gwendelin

June 18 2006, 11:15:12 UTC 5 years ago

$)
Канешне, дзеля таго ж і робіцца!..
А наконт копірайтаў, дык гэта зусім не патрэбна. Сур'ёзна.
Шчэ раз дзякуй за вечарыну!..

[info]balachon

June 18 2006, 19:41:40 UTC 5 years ago

Дзякуй!

[info]balachon

June 19 2006, 20:57:36 UTC 5 years ago

Яшчэ адно пытаньне: ці не рабілі яшчэ фотак, дзе бачныя гледачы?

[info]gwendelin

June 19 2006, 23:38:28 UTC 5 years ago

Хіба што вось...
Але ня самыя ўдалыя.


(Гэты здымак, дарэчы, у арыгінале мае высокае дазваленьне, і можна шмат каго разглядзець. Але цяжкаваты... Калі трэба, пакіньце мэйл, дашлю несьціснуты варыянт).






...і яшчэ адна крыху вышэй у камэнтах.

Уласна кажучы, здымкаў добрых атрымалася ня надта каб шмат, бо асвятленьне было благое, а карыстацца празмерна бліцам не хацелася, каб не замінаць ні гледачам, ні выступоўцам.
Выбачайце, калі не апраўдаў надзеяў;)

[info]balachon

June 20 2006, 06:04:48 UTC 5 years ago

Так, дзякуй. Дашліце першы здымак у арыгінале. Мэйл паведамляю выдаленым камэнтаром.

[info]morhold

June 20 2006, 16:49:23 UTC 5 years ago

ой, и как это я вас не заметил... =(
не поздоровался =(
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…